Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Партал tut.by распачаў народныя галасаванкі "Родныя гульні"! А дызайнер Анатоль Лазар стварыў для іх лагатып

2019.07.11 0

На партале tut.by прыдумалі цікавыя галасаванкі пад назвай "Родныя гульні".

"Кожны чалавек мае базавы набор рэчаў і сімвалаў, якія ён лічыць роднымі. Для беларусаў гэта традыцыйна — бацькі, радзіма, беларуская мова. Але акрамя гэтых бясспрэчных сімвалаў роднасці, якія нас аб’ядноўваюць, ёсць яшчэ цэлы шэраг з’яў і вобразаў, якія таксама з’яўляюцца роднымі кожнаму з нас, але ў рознай ступені. Мы прапануем вызначыць, што з гэтай пары сімвалаў для вас больш роднае. Усяго пар — 15. Кожны дзень будзе магчымасць выбiраць новы сімвал. За адну пару можна аддаць свой голас на працягу пяцi дзён".

Прагаласаваць можна па спасылцы news.tut.by/society/644252.html.

А на сайце budzma.by з'явілася навіна пра тое, што дызайнер Анатоль Лазар стварыў для “Родных гульняў” лагатып.

Вядомага беларускага дызайнера Анатоля Лазара (Wiecier Mechaniczny) гэты праекта аж натхніў на стварэнне для яго адмысловага лагатыпа. Мы звярнуліся па каментар да спадара Анатоля, каб высветліць, што ж яго так уразіла. 

Несур'ёзна намаляваць нешта стратэгічна-сур'ёзнае – гэта цяжка. Насамрэч я бачу сэнс у тым, што нехта ў такой гульнявой і правакацыйнай форме намагаецца расхістаць жорсткую палярнасць нашага грамадства. І гэта вельмі сур'ёзна. І мне гэта цікава. Цікава бачыць, як пачынаецца, і цікава чакаць, што будзе далей. А тое, што ў якасці формы абраныя такія каталізатары тролінгу...” – распавёў Анатоль Лазар. 

Родныя гульні, лагатып

Нагадаем, што “Родныя гульні” – гэта серыя галасаванак-“двубояў”, праз якія любы ахвочы без гвалту і крыві зможа “перамагчы” з тым сімвалам, які падаецца раднейшым. Усяго такіх параў у “Родных гульнях” 15. Першая двойка – гэта гульня World of Tanks і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. За кожную пару можна галасаваць цягам пяці дзён.

 “Так, я доўга смяяўся, калі ўбачыў увесь медыйны канцэпт і асабліва склад намінантаў на званне "родных" сімвалаў Беларусі. "World of Tanks" супраць Нацыянальнай бібліятэкі?! Гэта геніяльна! Карацей, зачапіла гэта мяне. Я сам вельмі люблю фэйкі, правакацыі з гумарам і добрыя показкі”, – падсумаваў Анатоль Лазар.

budzma.by

итать полностью:  https://news.tut.by/society/644252.html


← вярнуцца ў навіны