Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Кнігарня "Логвінаў" пераязджае

2019.07.10 0

Культавая кнігарня, якая за 9 гадоў зрабілася цёплым прытулкам такой часам беднай і маркотнай беларускай літаратуры, з 16 ліпеня пераязджае практычна ў адно памяшканне з антыкварнай крамай "Буржуазныя каштоўнасці". А з верасня пераходзіць у фармат перасоўнай бібліятэкі. "Радыё Свабода" схадзіла на вылазіны і пагаварыла з людзьмі, якія сабраліся хто на свята, хто на хаўтуры.

Нагадаем, што праблемы пачаліся яшчэ некалькі год таму. У 2015 годзе эканамічны суд Менска абавязаў кнігарню заплаціць амаль 66 тысяч даляраў штрафу за гандаль без ліцэнзіі: папярэдне кнігарня шэсць разоў безвынікова спрабавала атрымаць рэгістрацыю на гандаль кнігамі. Тады ў кнігарні "Логвінаў" атрымалася зрабіць немагчымае: салідарызаваць беларусаў. Грошы сабралі за тры месяцы.

Кнігарня адновіць сваю працу па адрасе: Менск, вуліца Караля, 22

Больш на "Радыё Свабода"


← вярнуцца ў навіны