Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Валанцёрскі летнік "Лютэранская спадчына" (абноўлена)

2019.07.17 0

 Выява мае ілюстрацыйны характар. Аўтарка здымка Алена Касюк. На здымку старыя могілкі ў Пінску падчас валанцёрскага летніка па інвентарызацыі і добраўпарадкаванні.

Валанцёрскі некрапалістычны летнік адбудзецца з 27 ліпеня па 5 жніўня ў мястэчках Ізабеліна і Падароск (Ваўкавыскі раён, Гарадзенская вобласць).

Калі вы стаміліся ад гарадской мітусні і прагнеце пабываць у ціхім і прыгожым мястэчку, дакрануцца да спадчыны і паразважаць над вечным "быць або не быць", ды яшчэ і зрабіць карысную справу – запісвайцеся на гэты летнік. З 27 ліпеня па 5 жніўня 2019 г. “Студэнцкая Рада” запрашае на летнік, які адбудзецца ў цудоўных беларускіх мястэчках Ізабеліна і Падароск. Падчас летніка ўдзельнікі прывядуць у парадак старыя лютэранскія могілкі ХVIIІ ст., якія знаходзяцца ў Ізабеліне, навучацца расчытваць надпісы на камянях, рабіць іх інвентарызацыю, а таксама прасякнуцца вячэрняй культурнай праграмай і атмасферай мястэчкаў праз экскурсіі па Падароску і лекцыі ад запрошаных культурніцкіх дзеячоў і гісторыкаў.

Пражыванне ў аграсядзібе, якая знаходзіцца ў Падароску, і харчаванне, а таксама даезд да месца правядзення летніка забяспечваюцца арганізатарамі. На працягу ўсяго летніка плануецца некалькі арганізаваных даездаў. Увесь патрэбны рыштунак і матэрыялы для працы прадастаўляюцца арганізатарамі ўжо на месцы.

Увага! Арганізатары перадусім чакаюць, што Вы зможаце ўдзельнічаць у летніку ад самага пачатку і да канца. Аднак нічога страшнага, калі знойдзеце магчымасць прыехаць толькі на 1 альбо 2 дні. Галоўнае пры запаўненні заяўкі адзначыць, у якія даты вы прыедзеце і з’едзеце, каб арганізатары мелі магчымасць падрыхтавацца да мерапрыемства.

Каб стаць удзельнікам летніка, трэба проста запоўніць анкету па спасылцы https://bit.ly/30k2fli  (https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfQr6rm0xKCdEHk3tYkrFUyZtODdCOJDZvK8eul-T2IbM_NQg/viewform). Пасля запаўнення заяўкі праз некаторы час удзельнікам будзе разаслана падрабязная праграма летніка і лагістычныя дэталі.

Па усіх дадатковых пытаннях тэлефануйце +37529 3829002 (Алесь) альбо пішыце на паштовую скрыню students.rada@gmail.com.

Даведка.

Падароск — даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны. Да нашага часу тут захаваліся сядзібна-паркавы ансамбль Чачотаў у стылі класіцызму (помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст.) і Траецкая царква (барока, XVIII ст.), якая пацярпела ад маскоўскай перабудовы.

Ізабелін — таксама даўняе мястэчка гістарычнай Ваўкавышчыны. У мястэчку захаваліся былы кальвінскі збор, царква Святога Міхала Арханёла і сінагога (помнікі архітэктуры барока).


← вярнуцца ў навіны