Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Вандроўка на Блакітныя азёры. Месцы яшчэ ёсць (абноўлена)

2019.07.11 0

Турыстычная кампанія "БелЮніІнтэрКом" запрашае наведаць унікальныя Блакітныя азёры, прайсціся экасцежкай ды заехаць у некалькі аўтэнтычных мясцін.

Экскурсія пачнецца з Шэметава. Адна з самых старадаўніх вёсак Беларусі, што згадваецца яшчэ ў XV ст. Тут можна агледзець рэшткі сядзібы Скірмутаў і касцёл Св. Дзевы Марыі Нястомнай Дапамогі з унікальнымі аконнымі вітражамі.

Засвір. Засвірскі касцёл і кляштар кармелітаў — помнік архітэктуры барока пачатку XVIII ст. Ёсць тут і нямецкі салдацкі цвінтар часоў І сусветнай.

Свір. Маляўнічы пасёлак, які раскінуўся на беразе аднайменнага возера можа расказаць шмат сваіх гісторый, а таксама здзівіць велічным касцёлам Св.Мікалая.

Камарова. Тут можна пабачыць, як жыла багатая шляхта на мяжы XIX-XX стагоддзяў — захавалася цэлая сядзіба тых часоў.

Прыродны комплекс «Блакітныя азёры» - частка нацыянальнага парку «Нарачанскі». Пройдземся экалагічнай сцежкай! Яе працягласць — сем кіламетраў, але палохацца не варта: стаміцца вы не паспееце. Нас чакаюць краявіды, купанне ў чыстым возеры, паляны кветак і хвоя «Стары манах», каля якой можна загадаць запаветнае жаданне.

Цана білета: 45 руб. (у яе ўваходзіць усё, апроч абеда).

Больш інфармацыі пра вандроўкі на сайце (цісніце на «Расклад вандровак»).

Тэлефануйце: +375 29 334-70-09 Viber, WhatsApp; Telegram; +375 29 835-70-09. Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Або завітвайце:

Мінск, вуліца Маркса, 40-40.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік». Кожная 5-я вандроўка — 50% зніжка, кожная 10-я вандроўка — бясплатна.

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713

NN.by


← вярнуцца ў навіны