Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

#МАЯМОВА ад Арт Сядзібы: Назаві роднай мовай беларускую ў Перапісе (абноўлена)

2019.08.28 0

На краўдфандзінгавай платформе molamola.by збіраюць сродкі ў падтрымку інфармацыйнай кампаніі "Назаві роднай мовай беларускую ў Перапісе". Плануюць сабраць 3000 рублёў, ужо сабрана 1045. Аўтар праекта Алесь Сьнег.

У 2019 годзе ў нашай краіне пройдзе чарговы перапіс насельніцтва, сярод пунктаў будуць пытанні (нумар 12 і 13) і пра вашую родную мову. Мы ведаем, што большасць з вас шануе беларускую мову і падтрымлівае пашырэнне яе ўжывання ў грамадскім жыцці.

Беларуская мова – гэта неад’емная частка нашай культуры і гарантыя нашай будучыні як унікальнага народа. Вынікамі перапісу насельніцтва мы здольныя засведчыць самі сабе і ўсяму свету, што мы з’яўляемся паўнавартаснай нацыяй, годнай цікавасці і павагі з боку іншых нацый свету.

Адказ "беларуская" на пытанні перапісчыкаў аб роднай мове і мове штодзённага ўжытку мае не толькі сімвалічнае, але і практычнае значэнне. Ад колькасці людзей, якія ў адказах назавуць беларускую мову, будзе залежаць далейшая палітыка дзяржавы. Адказам "беларуская" вы станоўча паўплываеце на яе.

Будзем жа памятаць пра гэта, адказваючы на пытанні перапісчыкаў! Падтрымаем наш нацыянальны скарб – мову нашых продкаў, якая нас усіх аб’ядноўвае і робіць унікальнымі.

На што ідуць сродкі:
- На прома-прадукцыю. Плануем выпусціць паштоўкі, стыкеры з мэтай папулярызацыі беларускай мовы;
- На канцэрты і імпрэзы па папулярызацыі беларускай мовы ў рэгіёнах;
- На канцэрт з мэтай папулярызацыі беларускай мовы ў Мінску;
- На выданне песняў па-беларуску, якія будуць шырока разыходзіцца: ад беларускіх як маладых, так і знакамітых гуртоў;
- На відэа-кантэнт з мэтай папулярызацыі беларускай мовы.
- На падтрымку ідэй па папуляразацыі беларускай мовы. Ідэю можа прапанаваць кожны. І разам яе рэалізуем.

molamola.by/campaigns/669


← вярнуцца ў навіны