Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Viber і Telegram можна беларусіфікаваць. Даступныя і стыкеры на беларускай

2019.07.12 0

У Viber запусцілі падтрымку беларускай мовы. Каб адсвяткаваць гэтую падзею, кампанія прэзентавала стыкерпак "Лесавiчок", які стане неад'емнай часткай новага нацыянальнага вобраза Viber. Запуск лакалізаванага інтэрфейсу адбыўся напярэдадні важнай для Беларусі даты — дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай мовы і выдатнага паэта Янкі Купалы.

Лесавічок_Viber.jpg

Папярэдне опцыя тэставалася і была даступная толькі для абмежаванага кола карыстальнікаў, цяпер жа кожны беларус зможа мець зносіны з сябрамі і блізкімі, выкарыстоўваючы інтэрфейс на роднай мове ў мабільнай праграме на ўсіх платформах.

Пераклад праграмы на беларускую мову з'яўляецца часткай глабальнага плана Viber, у межах якога вялікая ўвага надаецца мясцовым патрэбам карыстальнікаў.

"Сёння Viber з'яўляецца самай папулярнай праграмай для зносін у Беларусі: ім карыстаюцца каля 85% жыхароў краіны. Мы імкнёмся да пастаяннага ўдасканалення і ўлічваем рэгіянальныя асаблівасці нашых аўдыторый. Мы ганарымся, што ў нас ёсць магчымасць прапанаваць беларусам выкарыстоўваць праграму на сваёй роднай мове", — каментуе Джамел Агаўа, генеральны дырэктар Viber.

Аб планах па лакалізацыі Viber распавёў у красавіку 2019 года. Тады ж было абвешчана, што каманда праекта шукае таленавітых ілюстратараў, якія змаглі б распрацаваць калекцыю стыкераў з нацыянальнымі матывамі "на мове". У траўні быў абраны пераможца: статус "Афіцыйны дызайнер Viber ў Беларусі", галоўны прыз у памеры 6000 беларускіх рублёў і магчымасць папрацаваць са студыяй дызайну Viber атрымала каманда Анатоля Чыліка і Аліны Нікалаевай. Ілюстратары стварылі і намалявалі галоўнага персанажа для беларускага стыкерпака, гуллівага дрэвападобнага ляснога звера, Лесавiчка.

"На стварэнне стыкерпака я натхніўся падчас наведвання Бярэзінскага біясфернага запаведніка. У запаведніку былі прадстаўленыя інсталяцыі з героямі беларускіх міфаў, адным з якіх быў Лесавік. І тут усё сышлося: беларуская міфалогія, прырода і персанаж-дрэва, з якім можна крэатывіць да бясконцасці. Так Лесавічок стаў самастойным персанажам, які харызмай і энергічнасцю прабіў сабе дарогу ў калекцыю стыкераў Viber!" — успамінае пераможца конкурсу "Viber па-беларуску" Анатоль Чылік.

Каманда-пераможца працавала з вядучым дызайнерам стыкераў Viber, Алонам Барадой, над канчатковым варыянтам пака. Пры яго загрузцы карыстальнікі будуць аўтаматычна далучацца да афіцыйнай супольнасці Viber Belarus, дзе змогуць сачыць за навінамі кампаніі на беларускай мове.

Далучайцеся да Viber у App Store і Google Play Store. Каб змяніць мову, неабходна спампаваць апошнюю версію дадатку Viber у Play Mаrket або Apple Store, зайсці ў "Настройкі", абраць "Агульнае" і паставіць птушачку насупраць "Беларуская". Сярод стыкераў на беларускай у Viber шукайце пад назвамі "Наперад, Белакрылыя!", "Minskikot"," Традыцыі на новы лад" (2 наборы стыкерпакаў).

 

Крыніца: budzma.by

У Telegram беларуская мова пакуль не адлюстроўваецца ў наладах, але зрабіць свой Тэлеграм беларускім можна, націснуўшы на спасылку t.me/setlanguage/be-beta. Таксама ў месенджары ёсць і стыкеры на беларускай мове, вось спасылкі на стыкерпакі: t.me/addstickers/asambleja, t.me/addstickers/ptushki, t.me/addstickers/sucasniki, t.me/addstickers/Kastussss, t.me/addstickers/galubki, t.me/addstickers/KARTOFUN, t.me/addstickers/svabodaradio, t.me/addstickers/Bulbash_NY, t.me/addstickers/Vinshavanki, t.me/addstickers/iMinsk. Калі ведаеце яшчэ, то пішыце ў каментарах.


← вярнуцца ў навіны