Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2019.08.12 0
Выява з сайта www.svaboda.org.
У Лідзе ўжо ўсталявалі помнік Гедыміну (адкрыццё прымеркаванае да 7 верасня 2019 г. падчас Дня горада, адначасова пройдзе і адкрыццё другой вежы Лідскага замка, а таксама ў гэты дзень пройдзе фэст Lidbeer-2019).
У Навагрудку ж (пакуль невядома калі) з'явіцца помнік першаму вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу. Помнік Міндоўгу плануецца паставіць за пазабюджэтныя сродкі. Таму Навагрудскі райвыканкам адкрыў дабрачынны рахунак у банку.
Рашэнне аб стварэнні помніка Міндоўгу было прынята Навагрудскім райвыканкамам яшчэ ў 2012 годзе. Тады ж адбыўся конкурс эскізных праектаў, на якім перамаглі беларускія скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук. Яны павінны былі працягнуць сумесную працу над помнікам. Але, як паведамляе сайт райвыканкама, сумесная праца так і не праводзілася.
У 2018 годзе рашэннем двух мастацка-экспертных саветаў (Гродзенскага абласнога і Рэспубліканскага) пераможцам быў названы Сяргей Бандарэнка.
Пачалася праца, быў створаны эскізны праект помніка (мадэль у пластыліне вышынёй да 35 см, візуалізацыі праекта на мясцовасці і план размяшчэння скульптуры).
Помнік плануецца паставіць за пазабюджэтныя сродкі. Таму Навагрудскі райвыканкам адкрыў дабрачынны рахунак у банку.
Спонсарскі рахунак
Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама.
УНП 500 031 377 в ЦБУ № 416 г. Навагрудак ф-л № 413 ОАО "АСБ Беларусбанк" г. Ліда.
БИК AKBBBY21413.
BY72AKBB36425210006224200000
(з пазнакай "На вытворчасць помніка Міндоўгу")
Читать полностью: https://news.tut.by/culture/640644.html
Крыніцы: news.tut.by і t.me/spadczyna