Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2019.07.16 0
Студыя Gavarun.by пачала перакладаць на беларускую мову брытанскі дзіцячы мультсерыял "Хамф". Пілотная серыя ўжо перакладзеная, але на цэлы праект на сайце Ulej.by трэба сабраць 5900 рублёў.
Студыя абяцае бясплатны легальны прагляд! Тры новыя серыі штотыдзень! Новы ўнікальны кантэнт! Якасная шматгалоска ад Gavarun.by! Добры, яскравы і пазнавальны мультсерыял 3+!
На збор застаецца ўсяго 2 дні. За сумы ад 14 рублёў абяцаюць падарыць значок ды іншыя сувеніры, пра астатнія ўзнагароды за большыя ахвяраванні глядзіце на старонцы праекта.
У агучванні возьмуць удзел як штатныя дыктары студыі Адам Трыпутнік і Таша Мурзэнштольц, так і акторка Купалаўскага тэатра Хрысціна Дробыш і пакуль не названая "зорка беларускага тэатра і кіно".
Серыял разлічаны на дашкольнікаў ад трох гадоў. Серыя цягнецца каля 7 хвілінаў. Галоўны герой — пухнатая істота па імені Хамф — з сябрамі даследуе свет вакол сябе і тлумачыць гледачам, як сябе добра паводзіць. Па-расейску серыял яшчэ не выходзіў, але яго ўжо пераклалі на польскую мову.
Крыніца: svaboda.org