Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Глеб Лабадзенка ў інтэрвью 34mag.net: "Вывучэнне мовы дзеля мовы – гэта проста абсурд"

2019.06.18 0

Глеб Лабадзенка – вядоўца курсаў «Мова Нанова» – распавёў 34mag пра матывацыю, якая падштурхоўвае людзей размаўляць па-беларуску, пра ўладароў Нясвіжа і пра патаемны сэнс каўбасы «Вялікакняская».

 Герой:  Глеб Лабадзенка, 32 гады. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (бакалаўрыят і магістратура). Стваральнік праекта «Мова Нанова», які ахоплівае аднайменныя курсы, праграму на «Белсаце», а таксама экскурсіі для турагенцтва «Віаполь».

 Ініцыятыва:  «Мова Нанова» – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія існуюць са студзеня 2014 года. Іх канцэпцыя – неакадэмічнае вывучэнне мовы: лексіка і граматыка падаецца тут у інтэрактыўных формах з цікавымі гасцявымі спікерамі – прафесіяналамі з розных сфер. Курсы прынцыпова існуюць па-за палітыкай. Штотыдзень іх наведваюць каля 650 студэнтаў.

Наш герой – чалавек вельмі заняты і да легкадумных забавак не схільны. Два тыдні 34mag намагаўся ашчаслівіць інтэрнэт прыгожымі партрэтамі Глеба, але не зраслося. Свабодную прастору на вэб-старонцы мы вырашылі выкарыстаць у светлых мэтах асветы: паказваем табе фігурантаў Чырвонай кнігі РБ і расказваем, як яны завуцца на беларускай і лацінскай мове.

Пра матывацыю

– Трэба разумець, што курсы «Мова нанова» – гэта не вывучэнне беларускай мовы, як гэта ні дзіўна. Вывучэнне мовы дзеля мовы – гэта проста абсурд. Калі б мне сказалі: «Ідзі на курсы вучыць беларускую мову, каб ведаць беларускую мову», я б сказаў: «Вы што, з елкі зваліліся?»

У вывучэнні любой мовы мусіць быць матывацыя. Калі вы хочаце паехаць жыць у Амерыку, вы будзеце вучыць ангельскую мову. Калі вы хочаце працаваць у Польшчы, вам трэба вывучыць «дзенькуе бардзо» і яшчэ пару ветлівых словаў па-польску. У Беларусі вельмі складана сходу знайсці матывацыю, каб вучыць беларускую мову. Можна ўсё жыццё жыць без беларускай мовы і адчуваць сябе спакойна і камфортна.

Мяне матывуе тое, што мы вывучаем Беларусь, а не беларускую мову. Напрыклад, прыходзіць археолаг Сяргей Тарасаў і расказвае нам, як ён удзельнічаў у раскопках на менскім замчышчы на рацэ Менцы (цяпер гэта вёска Гарадзішча) і як яны там пад кіраўніцтвам археолага Георгія Штыхава знайшлі шахматнага каня, зробленага з рога лася. І вось спадар Сяргей кажа: «Пачатак XI стагоддзя, уявіце сабе – Масквы не было, Варшавы не было, Рыгі не было, Берліна не было, Вільні не было, а на менскім замчышчы сядзелі і ў шахматы гулялі!» Ці ж гэта толькі вывучэнне беларускай мовы?

Працяг па спасылцы 34mag.net/post/gleb-labadzenka


← вярнуцца ў навіны