Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

petitions.by атрымаў адказ на зварот аб прыняцці нацыянальнай Інструкцыі па транслітарацыі замест састарэлай раманізацыі BGN/PCGN

2019.07.01 0

На сайце petitions.by у мінулым месяцы збіралі подпісы, каб дамагчыся прыняцця нацыянальнай Інструкцыі па транслітарацыі замест састарэлай раманізацыі BGN/PCGN.

Петыцыя была дасланая 18 чэрвеня, 28 чэрвеня прыйшоў адказ:

"З улікам высноваў Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Міністэрства замежных спраў, пры неабходнасці, будзе аказваць садзейнічанне ў арганізацыі двухбаковага ўзаемадзеяння з Радай Злучаных Штатаў Амерыкі па геаграфічных назвах і Пастаянным камітэтам па геаграфічных назвах Вялікабрытаніі па азначанай у звароце тэматыцы".

На старонцы петыцыі можна азнаёміцца з самой петыцыяй і адказам цалкам.


← вярнуцца ў навіны