Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зварот да рытэйлераў аб падтрымцы беларускай мовы

2019.06.03 0

Паважанае спадарства!

Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выступіла на чале ініцыятывы, якая зарадзілася ў Facebook-суполцы “Беларуская мова на спажывецкім рынку”. Ініцыятыву падтрымалі вядомыя беларускія фірмы, індывідуальныя прадпрымальнікі і публічныя асобы.

 Як вядома, беларускі закон аб «Аб абароне правоў спажыўцоў» і тэхнічны стандарт СТБ 1100-2016 не гарантуюць спажыўцам унутры Беларусі атрыманне інфармацыі пра тавары на беларускай мове. Сутнасць ініцыятывы — абудзіць ў наступнага пасля дзяржавы звяна, буйных гандлёвых кампаній, разуменне адказнасці і сваёй самастойнай ролі ў падтрымцы беларускай мовы і спрыянні беларускамоўным спажыўцам. Кампаніі валодаюць арганізацыйнымі і фінансавымі магчымасцямі, каб выступаць калектыўным абаронцам моўных правоў. Іх слова будзе аўтарытэтным для пастаўшчыкоў і вытворцаў, якія прымаюць рашэнне аб ужытку беларускую мову на прадукцыі. Неад’емнае права беларускамоўных спажыўцоў — мець такі ж узровень камфорту, як і рускамоўныя, і атрымліваць інфармацыю на роднай мове. Гэта і ёсць сапраўднае двухмоўе.

 ТБМ выслала на адрас 17 гандлёвых сетак ліст, у якім задало пытанне, ці рэкамендуюць яны сваім пастаўшчыкам або патрабуюць ад іх пастаўляць тавары з беларускай мовай на ўпакоўцы. Таксама ТБМ папрасіла ўкараніць такую практыку пры яе адсутнасці. Паводле задумы, сеткам дастаткова проста папрасіць пастаўшчыкоў, а пастаўшчыкам — вытворцаў, каб справа беларускамоўнага афармлення тавараў ссунулася з месца. Асобныя вытворцы могуць лёгка ігнараваць запыты індывідуальных спажыўцоў, але яны не могуць ігнараваць запыты буйных гандлёвых сетак. Дадатковым вынікам такой практыкі была б лаяльнасць пакупнікоў да тых сетак, якія рэалізуюць такую практыку, — тым больш, што яны апынуліся б у цэнтры ўвагі тэматычных інтэрнэт-пляцовак, прысвечаных беларускай мове ў бізнесе.

 ТБМ накіравала калектыўны ліст наступным гандлёвым сеткам: Еўраопт, Карона, Алмі, Суседзі, ProStore, Рублёўскі, Марцін, BIGZZ, Green, Gippo, Віталюр, Белмаркет, Родны кут, Дабраном, Капеечка, Радзівілаўскі, ДарОрс.

Пра вынікі будзе паведамлена дадаткова.

 Спіс падпісантаў:

Алесь Белы, даследчык гісторыі беларускай кухні, адміністратар суполкі “Беларуская мова на спажывецкім рынку” ў Facebook

Павел Колас, каталог Свае.бел - месцы і паслугі па-беларуску

ВітальСтанішэўскі, кіраўнік бюро перакладаў LINGVA-BY

Аляксандр Шастаковіч, Платформа падтрымкі беларускай мовы SAY.BY

Антон Матолька, грамадскі актывіст

Віктар Малішэўскі, блогер

Павел Белавус, дырэктар ТАА “Сымбаль Бай” (Мінск)

ВеранiкаГрышкова, карэспандэнт СТБ

Алесь Пушкін, мастак

Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі, экс-дыктар Беларускага Тэлебачання

Алег Трусаў, ганаровы старшыня ТБМ

Сяргей Харэўскі, мастацтвазнаўца, выкладчык ЕГУ

Алесь Квіткевіч, прадпрымальнік, дырэктар ТАА "Прастора Бай"

Павідайка У.В., ТАА "Барміца"

Андрэй Рымша, дырэктар прыватнага прадпрыемства "Рымша У.М."

Уладзь Рымша, рамеснік

Буткін І.І., прадпрымальнік, заснавальнік ТАА "Пэўныя справы"

Павел Падкарытаў, уладальнік ПТУП “Маёнтак Падароск”

Сяргей Мілюкоў, заснавальнік ТАА “Завадатар”

Міхась Башура, літаратар

ПавідайкаВалер, дырэктар ТАА ''Кампанія ІТЦ'', заснавальнік ТАА ''Метабуд''

Павел Доўнар, заснавальнік брэнда адзення HONAR (honar.by, Мінск)

ІльяАксёнаў (LSTR Adzieńnie, Мінск)

ВалерыЕсіпёнак, прадпрымальнік, крама MMKUT.BY (Мінск)

Вадзім Бабкоў, ТАА "Фастэлк", кафэ "Шпаркі Лось. Хатка смачнай ежы", дырэктар і саўладальнік (Магілёў)

Мікалай Арцюхоў, ТАА "Капірфілд" (салон друку, Мінск)

ЮрыйКазакевіч, прадпрымальнік, крама «Росквiт» (Баранавiчы, Нясвiж)

Юры Алейнік, гульнявая прастора QUVALDA (Мінск)

Рыгор Будзько, CityPassBelarus (Гродна)

Брунін Валяр'ян Паўлавіч, дырэктар, Ілавiста.by (Мінск)

Аляксандр Данілевіч, адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў

Павел Юхневіч, Avtoshina.by (Мінск)

ЮрыйТатур, заснавальнік кампаніі “Буслянка” (Мінск)

Алесь Суша, ТАА "Руны” (Мінск)

Аляксандр Дайнека, дырэктар ПП "АртВікБел" (Мінск)

Віктар Барскі, кіраўнік клуба "Шахматны дом" (Мінск)

Ксенія Чындарава, выдавец (Гомель)

Вадзім Мартыненка, ТАА КампанiяВадзiмаМартыненкi (Гомель)

ЮрасьФедзюковіч, дырэктар прыватнага прадпрыемства "Турклуб Актыўны" (Мінск)

АрцёмБыстрык, дырэктар ТАА "Энерджыарос" (Мінск)

Лысюк Алег Уладзіміравіч, прадпрымальнік, юрыст (Мінск)

Аляксандра Баярына, архітэктарка (Мінск)

Сяргей Макрэнка, дырэктар ТАА "Зварсэрвіс", гандаль зварачным абсталяваннем (Гомель)

ВітальСупрановіч, “Беларуская Музычная Альтэрнатыва”

АленаАдамчык, аўтар праекта "I “WomenofEurope“

Андрэй Эзерын, камунікацыйны кансультант

АленаШаліма, фатограф, куратар мастацкіх праектаў

Сяргей Лобач, ТАА Біплан-сэрвіс (Мінск)

Аляксандр Бялян, інтэрнэт-сэрвіс Leleka.by (Мінск)

Дзмітрый Сулкоўскі, прадпрымальнік, Termas.by (Радашкавічы)

Сулкоўскі Міхась Уладзіміравіч, Індывідуальны прадпрымальнік

Аляксандр Кратовіч, архітэктар

Алена і Юры Крэні, уладальнікі фірмы "Будуй жывое!", ландшафтны дызайн (Магілёў)

УладзімірРамановіч, Аляксандра Звездзянкова, крама Belarusam.by (Бешанковічы)

Алег Чапараў, прадпрымальнік, крама “Князь Вітаўт” (Брэст)

 


← вярнуцца ў навіны