Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

В. а. рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча выказвае ўдзячнасць за падтрымку дзейнасці ўніверсітэта

2019.05.28 0

Сп. Алег Трусаў, які выконвае абавязкі рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча, выказвае ўдзячнасць за падтрымку дзейнасці ўніверсітэта і звяртаецца да ўсіх, хто так ці інакш далучыўся да працы новай установы адукацыі.

Дарагія сябры!

У траўні завяршылі сваю працу падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча, якія паспяхова скончылі болей за 50 чалавек.

Гэта былі вучні 6-11 класаў, якія ўдасканальвалі свае веды па беларускай, польскай, англійскай і нямецкай мовах, а таксама па фізіцы, матэматыцы і хіміі.

З лістапада пачалі працаваць дзве групы для дарослых людзей, якія хацелі ўдасканаліць свае веды па англійскай і польскай мовах.
Са снежня дзейнічала група для тых, хто хацеў вывучаць гісторыю Беларусі.
Таксама хачу выказаць падзяку ахвярадаўцам Кавалюк А. М., Паўловіч А. Ю, Журок С. В., якія грашова падтрымалі дзейнасць універсітэта праз сістэму АРІП. Усе, хто хочуць дапамагчы ўніверсітэту, могуць скарыстацца інструкцыяй па спасылцы tbm-mova.by/news_2214.html.
 

← вярнуцца ў навіны