Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У Магілёве адбылася прэзентацыя "Гісторыі Расіі" і Універсітэта імя Ніла Гілевіча

2019.02.10 4

У нядзелю, 10 лютага, у магілёўскім Цэнтры Кола адбылася сустрэча з рэктаратам Універсітэта імя Ніла Гілевіча, падчас якой прайшла прэзентацыя дзейнасці ўніверсітэта і адначасова прэзентацыя кнігі "Гісторыя Расіі". Акрамя в.а. рэктара Алега Трусава і прарэктара па навучальнай дзейнасці Паўла Церашковіча таксама выступала і старшыня ТБМ Алена Анісім.

Сустрэча была арганізаваная Магілёўскай арганізацыяй ТБМ і Цэнтрам Кола. Акрамя непасрэдна прэзентацый былі абмеркаваныя розныя актуальныя пытанні беларускай адукацыі, госці задавалі пытанні і выказвалі свае меркаванні адносна дзейнасці ўніверсітэта. Таксама на сустрэчы выступіў бард Васіль Аўраменка, які выканаў беларускамоўныя версіі вядомых рускамоўных песень.

Каментары

Госць 2019-02-11 21:28:41

Колькі прысутных было ў залі?

Госць 2019-02-12 13:02:06

БЫЛІ ЎСЕ,АКРАМЯ ЦЯБЕ!

Госць 2019-02-12 14:04:03

А вось хаміць не трэба, "Госць 2019-02-12 13:02:06" - хабёльства і без Вас хапае на гэтым сайце. Я задаў простае пытанне, рэдакцыя вывесіла дадатковыя здымкі (не разумею, праўда, што замінала апублікаваць іх раней). ОК, цяпер бачу, што чалавек 25 было.

Госць 2019-02-12 15:26:54

Шаноўны "Госць 2019-02-12 14:04:03", здымкі былі выкладзеныя ўсе адразу, ніякіх дадатковых не было, таму не зразумела, чаму Вы іх адразу не ўбачылі.


← вярнуцца ў навіны