Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2019.01.25 0
У гэтым месяцы, 10 студзеня, у прасторы “Корпус” былі названыя пераможцы прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці – 2018”. У шорт-лісце было 57 намінантаў, а ў журы – 112 грамадскіх лідараў, экспертаў і журналістаў з усёй Беларусі.
У намінацыі "Новая ініцыятыва" ўзнагароду атрымаў Універсітэт імя Ніла Гілевіча. Зарэгістраваны ў якасці ўстановы ў сакавіку 2018. Заснаваны ТБМ, каб выправіць ганебную сітуацыю з немагчымасцю атрымаць вышэйшую адукацыю на беларускай мове.