Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Варта падтрымаць дабрачынны Модны праект Kids Fashion Zone, дзе маделямі стануць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі

2019.01.25 0

Паказ адзення беларускіх дызайнераў, дзе маделямі стануць дзеці з анкалагічнымі захворваннямі. Усе сабраныя сродкі пойдуць на лячэнне і рэабілітацыю. Да канца збору сродкаў застаецца яшчэ 3 тыдні. Падтрымаць праект можна тут.

Па дадзеных Сусветнай арганізацыі​ аховы здароўя штогод у свеце больш за 200 тысяч дзяцей маладзейшых за 15 гадоў захворваюць на рак. 

Захворванне дзіцяці - гэта заўседы цяжкая выпрабаванне для ўсёй сям'і. Мы жадаем падрымаць дзяцей і іх сем'і і арганізуем дабрачынны модны праект Kids Fashion Zone. На подыум выйдуць дзеці, якія навучаюцца ў Цэнтры моды і стылю M.Y.STUDIO, дзеці з анкалагічнымі захворваннямі і дзеці артыстаў беларускай эстрады. Яны пакажуць калекцыю адзення крамы “Стиляжки”. 

Удзел у мерапрыемстве дапаможа дзеткам з захворваннямі адчуць падтрымку з боку гледачоў, праявіць сваю індывідуальнасць і атрымаць моцныя прыемныя эмоцыі. Мерапрыемства таксама дапаможа сфарміраваць пазітыўнае інфармацыйнае поле вакол дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі.  

Модны паказ прымеркаваны да двух асаблівых дат: Сусветнага дня барацьбы супраць рака і Міжнароднага дня дзяцей, хворых на рак (4 і 15 лютага).

Арганізатары: Цэнтр моды і стылю M.Y.STUDIO,  Установа па аказанні дапамогі ў складанай жыццёвай сітуацыі «Лёс і надзея», ГУ «РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі»

Месца правядзення: Victoria Olimp Hotel (г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 103).

Час правядзення: 9 лютага 2019 года, з 14.00-19.00.


← вярнуцца ў навіны