Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Новая кніга Альгерда Бахарэвіча "Мае дзевяностыя"

2019.01.22 0

Новая кніга цікавага і неадназначнага беларускага пісьменніка сучаснай эпохі Альгерда Бахарэвіча.

Гэта - найноўшая гісторыя краіны праз гісторыю сталення асобы.

Дзевяностыя гады мінулага стагоддзя: такія нядаўнія і такія далёкія. Ці заслугоўваюць яны настальгіі? Якім быў горад Менск у тую раніцу беларускай незалежнасці? Што нас захапляла і што палохала, як мы адкрывалі сябе, як біліся, пілі, як любілі — і аб чым марылі? Вядомы пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, маладосць якога прыпала акурат на гэты «ліхі» час, спрабуе рэканструяваць яго ў сваёй новай, шчырай і наскрозь аўтабіяграфічнай кнізе. Апошнія канвульсіі СССР вачыма вучня сярэдняй школы, вольнае студэнцтва, літаратурная рэвалюцыя, беларускі панк-рок, драмы і камедыі прыватнага жыцця.

Новую кнігу Альгерда Бахарэвіча можна набыць у інтэрнэт-кнігарні januskevic.by.


← вярнуцца ў навіны