Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У Мінску распачынае дзейнасць #ДзіцячыКлюб — развівальна-забаўляльныя заняткі па-беларуску!

2019.01.24 0

У Мінску распачынае дзейнасць #ДзіцячыКлюб. Гэта серыя развівальна-забаўляльных заняткаў для дзетак, а таксама спектаклі, святы і цікавыя госці.

Заняткі праходзяць на беларускай мове ў інтэрактыўнай форме з гульнямі, творчымі і тэатральнымі майстар-класамі, навуковымі і гістарычнымі даследаваннямі. 

Перыядычна на заняткі будуць завітваць беларускія музыкі, паэты і іншыя зоркі. 
#Дзіцячыклюб – гэта: 

— Беларускамоўнае асяроддзе і каманда, што працуе ў #ДзіцячымКлюбе
— Новыя знаёмствы для вашых дзетак і бацькоў; 
— Рознабаковае развіццё: мова, жывёлы, тэатр, гісторыя; 
— Усе заняткі даступныя для дзетак, якія яшчэ не валодаюць беларускай мовай; 
— Вызначэнне творчай зацікаўленасці дзіцяці; 
— Раскрыццё творчага патэнцыялу; 
— Развіццё камунікацыйных навыкаў; 
— Магчымасць прыняць удзел у выніковым спектаклі. 

Рэкамендаваны ўзрост: 3 – 12 гадоў. 
Перыядычнасць заняткаў: раз на тыдзень. 
Працягласць занятку: 2 гадзіны. 
Месца правядзення: кафэ “Грай” (Інтэрнацыянальная, 33).

Кошт і расклад заняткаў тут.


← вярнуцца ў навіны