Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адкрыццё часовай экспазіцыі “Цудоўны свет выцінанкі”

2018.12.24 0

У сераду, 26 снежня 2018 г., а 14 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі творчых работ членаў Беларускага саюза майстроў народнай творчасці “Цудоўны свет выцінанкі”.

Выцінанка з’яўляецца адным з відаў народнага мастацтва, часткай нацыянальнай мастацкай культуры Беларусі. Група майстроў выцінанкі Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, якія маюць прызнаны вопыт сумесных і персанальных выстаў на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі (Польша, Украіна, Літва, Расія, Ізраіль), наглядна прадэманструюць гэты від мастацтва ад гістарычных каранеў да сучаснасці. Асабліва цікавымі будуць кампазіцыі на тэму хрысціянскіх і народных свят.

На экспазіцыі будзе прадстаўлены поўны асартымент усіх форм папернага выцінання – ад арнаментальна-дэкаратыўных “фіранак” і “карунак” да складаных кампазіцый сюжэтна-тэматычнага характара ў выкананні майстрыц Слючанка Валянціны Антонаўны, Налівайка Вольгі Аляксанраўны, Жураўлевай Галіны Мікалаеўны, Пазняковай Валянціны Васілеўны.

У адкрыцці выставы возьме удзел фальклорны калектыў “Спадчына”.

Выстава дзейнічае з 26.12 2018 г. па 08.01 2019 г. Уваход вольны!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. (8017) 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

 


← вярнуцца ў навіны