Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выйшаў “Верасень” № 19!

2018.12.24 0

Выйшаў з друку чарговы, дзевятнаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў выданні прадстаўлена вершамі Яўгеніі ПаўлавецГанны РудакКацярыны ВаданосавайУладзіміра ЧараухінаНасты Кудасавай.

Раздзел “Проза” складаюць апавяданні Вольгі ЛіхадзіеўскайГанны Навасельцавай і аповесць "Супадзенні" Юрыя Несцярэнкі.

У раздзеле “Пераклады” друкуюцца вершы маладога ўкраінскага паэта Яраслава Скідана.

Раздзел “Крытыка” адкрывае "балючае" эсэ Васіля Дранько-Майсюка, прысвечанае Цішку Гартнаму. Аб заснаванні першага Нацыянальнага ўніверсітэта - гутарка Эдуарда Акуліна з Алегам Трусавым. Новымі штрыхамі свайго жыцця дзеліцца Яўген Мартыновіч. Кранальную азбуку вёскі Лагаза прадстаўляе Алена Масцерава. Замалёўкі з натуры робіць у сваіх навелах Кастусь Калючы. Нечаканыя алюзіі з рэальным жыццём - у "сонным дзённіку" Алены Масла. Друкуюцца чарговыя нататкі з цыклу "Уладзевы гісторыі" Уладзіміра Сіўчыкава. Аб "знікненні паэтычнага мастацтва" разважае ў сваім палемічным артыкуле крытык Эдуард Дубянецкі. Трагічныя рысы кахання Гальяша Леўчыка асвятляе Сяргей Чыгрын. Спрабуе вызначыць "моцныя месцы" паэзіі Міхала Бараноўскага ў сваёй рэцэнзіі Яна Будовіч. Замярае "цеплыню каляровых слоў" у кнізе "Фарбы душы" Яніны Пінчук літаратуразнаўца Анатоль Трафімчык. Паэтычнае неба Адама Глобуса адкрывае для чытачоў часопіса ў сваёй рэцэнзіі Алесь Бяляцкі.

Мастацкае афармленне нумара падрыхтавалі Дар'я Бунеева і Валерыя Праслава. Ілюстрацыі - Дар'і Раманенка.

Азнаёміцца з нумарам “Верасень” №19 можна на сядзібе ТБМ (Румянцава,13). Чытайце “Верасень” на сайце: Kamunikat.org. Дасылайце свае творы ў “Верасень” на адрас: verasenchas@gmail.com.


← вярнуцца ў навіны