Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Давайце рашаць экалагічныя праблемы разам!

2018.12.07 0

У Вашым двары высякаюць дрэвы?

У любімым скверы звальваюць смецце?

На зялёнай зоне пад вокнамі ўтварылася паркоўка?

Побач нешта пачынаюць будаваць, а з Вамі ніхто не параіўся?

Давайце рашаць гэтыя і іншыя экалагічныя праблемы разам!

У снежні 2018 года у Фрунзенскім районе Менска пачала дзейнічаць суполка грамадскага экалагічнага руху Зялёны Дазор. 

Што мы робім?

Выяўляем выпадкі парушэння прыродаахоўнага заканадаўства;

Дабіваемся ліквідацыі парушэнняў;

Лабіруем інтарэсы і ініцыятывы грамадзянаў у сферы аховы навакольнага асяроддзя;

Арганізуем грамдскія кампаніі;

Вучымся таму, як рашаць экалагічныя праблемы і дзелімся ўласным вопытам.

Хто нам дапамагае?

Каманда вопытных юрыстаў. якія спецыялізуюцца на экалагічным праве;

Эксперты таварыства “Зялёная сетка”.

Калі Вы жадаеце далучыцца да працы суполкі як валанцёр ці проста паведаміць пра экалагічную праблему, калі ласка, пішыце на паштовую скрыню dzianislan@gmail.com ці на старонку Зялёнага Дазору ў сетцы Facebook.

Мы працуем у асноўным у Фрунзенскім раёне, але можам у пэўнай ступені дапамагчы і ў іншых частках сталіцы.

Каардынатар Зялёнага Дазора,

Дзяніс Тушынскі


← вярнуцца ў навіны