Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Старшыня ТБМ Алена Анісім прыняла ўдзел у Міжнародным форуме ў Кіеве

2018.12.03 0

На мінулым тыдні 24 лістапада старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім была ў  Кіеве, дзе прымала ўдзел у Міжнародным форуме, прысвечаным 85-м угодкам Галадамору. Спадарыня Алена знаходзілася там па запрашэнні Пасольства Украіны і Міністэрства замежных спраў Украіны. Усе нашы суседзі, Літва, Латвія, Польшча і іншыя краіны афіцыйна прымалі ўдзел і былі прадстаўлены на высокім дзяржаўным узроўні, у тым ліку і на прэзідэнцкім

 

Тое, што з беларускага боку не было на афіцыйным узроўні дзяржаўных асобаў, сведчыць пра тое, што мы пакуль што ніяк не адмяжуемся ад сталінскіх метадаў кіравання, ніяк не адмовімся ад гэтай не самай лепшай, мякка кажучы, спадчыны.

Спадарыня Алена прысутнічала падчас выступаў з удзелам Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, а таксама прымала ўдзел у шэсці і запальванні свечак да помніка ахвярам Галадамору. Дзякуючы яе прысутнасці, ад Беларусі свечка была запалена.

Падчас выступу Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі Ля помніка ахвярам Галадамору гарэла свечка і ад Беларусі Свечкі побач з помнікам

← вярнуцца ў навіны