Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім разам з калегамі-дэпутатамі на адкрыцці памятнага знака

2018.12.03 1

Старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім разам з калегамі-дэпутатамі І.М.Рынейскай, А.Ф. Леўшуновым, Т.М. Сайганавай, В.А. Барадзенем па запрашэнні Пасла Кыргызстана Амураліева Кубанычбека Касымавіча прыняла ўдзел у адкрыцці памятнага знака ў гонар Чынгіза Айтматава.

Памятны знак урачыста адкрылі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас і Прэм’ер-міністр Кыргызстана Мухаметкалый Абулгазіеў.

З’яўленне парка імя Чынгіза Айтматава ў сталіцы Беларусі адбылося ў год дваццаціпяцігоддзя ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кыргызстанам і напярэдадні юбілею пісьменніка, якое будзе адзначацца 12 снежня.

У мерапрыемстве бралі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных колаў, кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый. Пасля ўрачыстага адкрыцця былі ўскладзены кветкі. 

Аўтар памятнага знака – беларускі скульптар Алесь Шаціла. 

Каментары

Госць 2018-12-03 07:52:15

Дык хоць напісалі б, у якім месцы беларускай сталіцы той знак... І калі "Чынгіза Айтматава", то і "КубанычбекА Касымавіча", не?


← вярнуцца ў навіны