Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зварот Рады ТБМ да грамадзян Рэспублікі Беларусь з нагоды перапісу 2019 г.

2018.11.17 0

  Выява мае ілюстрацыйны характар.

Паважаныя грамадзяне Беларусі!

У 2019 годзе адбудзецца чарговы Перапіс насельніцтва нашай краіны. Некалькі важных пытанняў датычацца самаідэнтыфікацыі беларусаў і наўпрост звязаныя з нацыянальнай бяспекай краіны. Гэта пытанні пра родную мову і мову, на якой вы звычайна размаўляеце дома. Не сакрэт, што ў побыце большая частка грамадзян нашай краіны карыстаецца абедзвюма дзяржаўнымі мовамі. Мы прапануем вам незалежна ад вашых палітычных і рэлігійных поглядаў, а таксама нацыянальнасці падчас правядзення Перапісу размаўляць з перапісчыкамі на беларускай мове, запаўняць апытальныя лісты на беларускай мове і пазначаць роднай мовай і мовай стасункаў у першую чаргу беларускую, а таксама іншыя, якімі карыстаецеся.

Тым самым вы засведчыце сваю прыналежнасць да гісторыі і культуры нашага народа, падтрымаеце беларускую мову і паспрыяеце ўмацаванню незалежнасці і нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Рада ТБМ


← вярнуцца ў навіны