Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем на прэзентацыю "Гісторыі Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці" (абноўлена)

2018.11.06 0

Запрашаем у сераду, 7 лістапада, у офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13) на прэзентацыю кнігі "Гісторыя Расіі ад Сярэднявечча да сучаснасці", аўтары Лявон Баршчэўскі (кандыдат філалагічных навук, перакладчык, грамадскі дзеяч і палітык), Алег Трусаў (археолаг, гісторык беларускай архітэктуры, кандыдат гістарычных навук), Аляксей Хадыка (журналіст, кандыдат мастацтвазнаўца), рэцэнзенты Павел Церашковіч (кандыдат гістарычных навук) і Аляксандр Краўцэвіч (доктар гістарычных навук, прафесар). "Гісторыя Расіі" — праца аб’ёмам у 536 старонак. Першы наклад кнігі — 300 асобнікаў.

На прэзентацыі аўтары распавядуць пра асаблівасці выдання, чаму акцэнт у кнізе рабіўся менавіта на беларускае бачанне гісторыі Расіі, ролю беларусаў у станаўленні суседняй дзяржавы. Таксама на сустрэчы можна будзе задаць аўтарам пытанні і атрымаць аўтограф. Запрашаем 7 лістапада а 14-й. Уваход вольны.

Вялікі матэрыял пра выданне таксама глядзіце на сайце svaboda.org


← вярнуцца ў навіны