Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча адбылася сустрэча з Андрусём Такіндангам

2018.10.23 0

Учора, 22 кастрычніка, у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча прайшла сустрэча з беларускім мастаком, музыкам, паэтам і тэлэвядоўцам Андрусём Такіндангам. На сустрэчы не толькі сп. Андрусь распавядаў гісторыі пра музыку, навучанне ў каледжы імя Ахрэмчыка (т. зв. "парнаце") і пра беларускую мову, але і мастакі Алесь Пушкін і Гэнік Лойка таксама далучыліся да ўспамінаў пра вучэльню, а Алег Трусаў прыгадаў часы, калі толькі пачыналася новая незалежнасць нашай краіны (канец 80-х - пачатак 90-х), якая тады была сітуацыя з мовай і культурай. Таксама сп. Андрусь сыграў некалькі сваіх песень і ўзняў настрой усім прысутным.

Майстар-класы для навучэнцаў і ўсіх ахвотных праходзяць па панядзелках з 18-й у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). У наступны панядзелак, 29 кастрычніка, адбудзецца сустрэча з паэтам і бардам Эдуардам Акуліным і паэтам Леанідам Дранько-Майсюком. Уваход вольны. Запрашаем!

Набор на асноўныя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут. На курсы запісалася ўжо некалькі дзясяткаў чалавек, сфармаваныя 3 групы, ужо праведзеныя першыя заняткі, але з тых, хто яшчэ хоча далучыцца, мы сфарміруем новыя групы, спяшайцеся! З усімі пытаннямі звяртайцеся да загадчыцы курсаў спн. Эліны Кажарскай +375339023708.


← вярнуцца ў навіны