Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшлі заняткі "Гістарычнай школы" на тэму "Гістарычны цэнтр Нясвіжа"

2018.10.23 0

Сёння, 23 кастрычніка, прайшла лекцыя з "Гістарычнай школай" на чале з Алегам Трусавым, вядомым гісторыкам і археолагам. Сп. Трусаў распавёў пра гісторыю Нясвіжа, рода Радзівілаў, як фарміраваўся гістарычны цэнтр горада, адказаў на пытанні слухачоў. Таксама была паказана белсатаўская стужка гісторыка Алеся Краўцэвіча "Нясвіж. Ідэальны горад Радзівілаў", да якой сп. Трусаў зрабіў дадатковыя каментарыі і тлумачэнні.

Наступныя сустрэчы будуць прысвечаныя Стоўбцам і Стаўпеччыне і адбудуцца ўжо ў лістападзе, пра дакладныя даты будзе паведамлена дадаткова на нашым партале. Сачыце за абнаўленнямі.

Адрас правядзення сустрэч: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.


← вярнуцца ў навіны