Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Творчы вечар Святланы Мельнікавай з удзелам Руслана Піваварава

2018.10.17 0

Творчы вечар Святланы Мельнікавай (Беларусь) з удзелам Руслана Піваварава (Украіна).

18 кастрычніка 2018 года а 16.00 у паэтычным клубе “Парнас” пры Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца  творчы вечар паэтэсы Святланы Мельнікавай  (Беларусь) з удзелам паэта Руслана Піваварава (Украіна). Вядучым дадзенай імпрэзы будзе паэт, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Міхась Пазнякоў.

Святлана Мельнікава скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, працавала ў тэатрах, але ўсё адно творчыя памкненні ў выніку былі скіраваны на паэзію. Руслан Півавараў піша з дзяцінства, рэгулярна выходзяць яго вершы і публікацыі.

Наведвальнікі атрымаюць асалоду ад паэтычнага вечара у сценах Дома Коласа.

Уваход вольны!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. 284 -17- 02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


← вярнуцца ў навіны