Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем на сустрэчу з Андрусём Такіндангам у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча ўжо ў панядзелак!

2018.10.16 0

 Выява з сайта budzma.by

У панядзелак, 22 кастрычніка, у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім мастаком, музыкам, паэтам,  тэлэвядоўцам Андрусём Такіндангам, які грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі "Рэха", а таксама ў "ска-джаз-рэгі-панк" гурце "Гаротніца". На сустрэчы сп. Андрусь распавядзе пра сучасную беларускую музыку, сыграе некалькі сваіх песень ды ўзніме настрой сваім пазітывам і светабачаннем. Майстар-клас для навучэнцаў і ўсіх ахвотных адбудзецца а 18-й у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны. Запрашаем!

Набор на асноўныя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут. На курсы запісалася ўжо больш за 30 чалавек, сфармаваныя 3 групы, ужо праведзеныя першыя заняткі, але з тых, хто яшчэ хоча далучыцца, мы сфарміруем новыя групы, спяшайцеся! З усімі пытаннямі звяртайцеся да загадчыцы курсаў спн. Эліны Кажарскай +375339023708


← вярнуцца ў навіны