Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча прайшла сустрэча з Святланай Калінкінай

2018.10.08 0

У панядзелак, 8 кастрычніка, у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча прайшла сустрэча з вядомай журналісткай Святланай Калінкінай, якая вядзе перадачы на тэлеканале Белсат. На сустрэчы спн. Святлана распавядала пра свой досвед працы беларускамоўнай журналісткай, тлумачыла пра моўную палітыку Белсата і чаму часам руская мова становіцца ў перадачах міжнароднай мовай зносін. Спн. Святлану доўга не адпускалі госці (сярод слухачоў былі навучэнцы курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча, іх бацькі і ўсе ахвотныя, агулам больш за два дзясяткі чалавек), адбываліся цікавыя дыскусіі і спрэчкі.

Таксама нагадваем, што набор на асноўныя курсы па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут.


← вярнуцца ў навіны