Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашэнне да ўдзелу ў канферэнцыі "Пружанскі дыярыуш"

2018.10.04 0

Пружаншчына разам з іншымі землямі сучаснага беларуска-польска-украінскага памежжа з’яўляецца цікавым гісторыка-культурным і прыродна-геаграфічным рэгіёнам. З гэтай тэрыторыяй звязаны многія гераічныя і трагічныя падзеі мінулага, а таксама імёны асоб, якія ўнеслі ўклад у гісторыю, культуру, навуку, грамадска-палітычнае жыццё не толькі Беларусі, але і замежжа. Асаблівую актуальнасць вывучэнне мікрагісторыі набыло ў 2018-м годзе, які аб’яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы.

Мэтанакіраваную работу па зборы і захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны малой радзімы вядзе ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”. Ён збірае звесткі аб мінуўшчыне і сучаснасці, асвятляе іх для шырокага кола грамадскасці. Навуковыя супрацоўнікі ўстановы маюць розную тэматыку даследаванняў. Музей супрацоўнічае з краязнаўцамі і навукоўцамі ў вывучэнні спадчыны раёна.

З 2012 г. у музеі-сядзібе штогод праводзяцца навукова-краязнаўчыя канферэнцыі, ужо выдадзена 5 зборнікаў дакладаў. З 2017 г. канферэнцыя атрымала пастаянную назву “Пружанскі дыярыуш”.

На сённяшні дзень вялікае кола навукоўцаў і краязнаўцаў займаюцца вывучэннем гістарычных падзей, культурнага жыцця, навакольнага асяроддзя, дзейнасці знакамітых асоб і інш. Таму пастаянна існуе неабходнасць абагульняць матэрыялы навуковых і краязнаўчых даследаванняў, абменьвацца дасягнутымі вынікамі, уводзіць у зварот новыя факты і знаёміць грамадскасць з даследчыцкімі напрацоўкамі з мэтай падрабязнага асвятлення жыцця Пружаншчыны і суседніх тэрыторый ў розныя эпохі і перыяды, а таксама вызначаць далейшыя накірункі ў справе вывучэння ўзгаданага рэгіёну.

На VІІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Пружанскі дыярыуш” у ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык” тэматыка дакладаў не абмяжоўваецца пэўным перыядам ці накірункам даследаванняў. Да разгляду прымаюцца навуковыя работы, аб’ектам вывучэння ў якіх з’яўляецца рэгіён беларуска-польска-украінскага памежжа.

Прыярытэт пры адборы дакладаў на канферэнцыю аддаецца тэмам, якія звязаны з  Пружаншчынай і суседнімі рэгіёнамі. Тэматыка дакладаў можа тычыцца розных перыядаў. Сярод юбілейных і памятных дат, якія могуць мець адносіны да Пружаншчыны, магчыма адзначыць:

·         155 год з пачатку нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве (1863 – 1864 гг.);

·         100 год заканчэння першай сусветнай вайны (1914 – 1918 гг.);

·         100 год абвяшчэння БНР (1918 г.);

·         95 год з часу стварэння КПЗБ (1923 г.);

·         585 год з часу першага ўзгадвання ў пісьмовых крыніцах “Прушанскай воласці” (1433 г.);

·         430 год з часу надання Ганнай Ягелонкай Магдэбургскага права Пружанам (1588 г.);

·         135 год з часу адкрыцця пружанскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1883 г.);

·         75 год з часу знішчэння пружанскага гета (1943 г.);

·         430 год з дня нараджэння вучонага Шымана Старавольскага (1588 – 1656);

·         210 год з дня нараджэння літаратара, грамадскага дзеяча Леана Зянковіча (1808 – 1870);

·         165 год з дня нараджэння этнографа Міхаіла Федароўскага (1853 – 1923);

·         115 год з дня нараджэння грамадскага дзеяча і вучонага Міколы Ільяшэвіча (1903 – 1934);

·         115 год з дня нараджэння палітычнага дзеяча Веры Харужай (1903 – 1942);

·         110 год з дня нараджэння паэта Міколы Засіма (1908 – 1957);

·         105 год з дня нараджэння мастака Міколы Чурабы (1913 – 1998)

·         95 год з дня нараджэння вучонага Серафіна Корчак-Міхалеўскага (1923 – 2006);

·         85 год з дня нараджэння мастачкі Алены Лось (1933 – 2013);

·         80 год з дня нараджэння савецкага трэнера Мікалая Карполя (нар. у 1938 г.) і інш.

Па выніках навукова-краязнаўчай канферэнцыі плануецца выданне навуковага зборніка.

Тэматычнае поле канферэнцыі:

·             Гістарычнае мінулае рэгіёну: ад старажытнасці да сучаснасці;

·             Заходняя Беларусь у складзе Польшчы;

·             Помнікі гісторыка-культурнай спадчыны;

·             Страчаная спадчына;

·             Археалагічныя даследаванні;

·             Асоба ў гісторыі і культуры: славутыя і забытыя імёны;

·             Гісторыя сям’і ў гісторыі краіны;

·             Літаратурная і мастацкая спадчына;

·             Моўныя і этнічныя асаблівасці;

·             Народныя майстры: імёны, традыцыі, школы;

·             Рамёствы і промыслы;

·             Этнаграфічная спадчына;

·             Рэлігійнае краязнаўства;

·             Міфалогія;

·             Турыстычны патэнцыял рэгіёну;

·             Геаграфічныя асаблівасці рэгіёну;

·             Біялагічная разнастайнасць;

·             Карысныя выкапні і прыродныя рэсурсы;

·             Ахова прыроды;

·             Белавежская пушча: мінулае і сучаснасць;

·             Калекцыянаванне;

·             Музейная справа;

·             Сродкі масавай інфармацыі;

·             Развіццё адукацыйнай справы;

·             Сістэма аховы здароўя;

·             Ваеннае мінулае;

·             Будаўніцтва і камунікацыі;

·             Эканоміка рэгіёну: праблемы і перспектывы;

·             Спартыўныя дасягненні і інш.

Час правядзення канферэнцыі: 23 лістапада 2018 г.

Месца правядзення канферэнцыі – г. Пружаны, ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 15 кастрычніка 2018 г. Тэксты дакладаў да 25 кастрычніка. Прымаюцца арыгінальныя працы, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на канферэнцыю і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.

Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 29 кастрычніка 2018 г.

У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, навуковая ступень і званне, пасада, назва даклада, назва ўстановы, якую ён прадстаўляе, адрас (хатні ці ўстановы) і кантакты.

Патрабаванні да тэкстаў дакладаў: электронны варыянт не болей за 20 тыс. знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Артыкул павінен суправаджацца кароткім рэзюмэ (не болей за 600 друк. знакаў з прабеламі )  на англійскай мове. Абавязкова трэба пазначыць УДК і ББК!

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская.

Заявы на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце:

Кантакт: Зялевіч Юрый Сяргеевіч, 

225133, г. Пружаны, вул. Савецкая, 50,

Тэл. (016) 329-03-06,

маб. +375333711342 (МТС),

тэл/факс (016) 322-18-96

е-mail: palacyk@tut.by

Удзел у канферэнцыі бясплатны, рэгістрацыйны ўзнос не бярэцца. Праезд, харчаванне  – за кошт арганізацыі, якая накіроўвае, ці за ўласныя сродкі ўдзельнікаў.

Аргкамітэт

 

Накіраваць у аргкамітэт да 15 кастрычніка 2018 г. па электроным адрасе: palacyk@tut.by

Заяўка ўдзельніка VІІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі

“Пружанскі дыярыуш”

Прозвішча, імя, імя па бацьку: __________________________________________

Пасада, навуковая ступень, званне: ______________________________________

Установа: ___________________________________________________________

Адрас: _____________________________________________________________

Тэлефон:___________________Факс:_________________E-mail: _____________

Тэма даклада: ________________________________________________________

 


← вярнуцца ў навіны