Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Жывая Бібліятэка святкуе свой Дзень народзінаў!

2018.10.01 0

Ужо чатыры гады ў Беларусі праходзяць Жывыя Бібліятэкі – першая прайшла 11 кастрычніка ажно 2014 года. Чатыры гады разам з вамім арганізатары змагаюцца са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй, паказваюць разнастайнасць і прыгажосць людзей вакол.

З задавальненнем запрашаем святкаваць Дзень Народзінаў Жывой Бібліятэкі разам!

У суботу, 6 кастрычніка,  святкаванне 4-хгоддзя адбудзецца ў вядомым месцы сілы – Культурным цэнтры Корпус. Гэтым разам  будзе зладжана мерапрыемства на ўвесь дзень, напрыканцы якога будзе файны музычны сюрпрыз, але імя гурта, каб было цікавей, пакуль у сакрэце.

Можна прыйсці на ўвесь дзень ці на частку праграмы і далучыцца да разнастайных актыўнасцяў. З падрабязнасцямі мерапрыемстваў можна азнаёміцца па спасылцы. Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая.


← вярнуцца ў навіны