Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Сустрэча з Андрэем Дынько ў межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча

2018.09.28 0

  Выява мае ілюстрацыйны характар.

У панядзелак, 1 кастрычніка, у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча адбудзецца сустрэча з рэдактарам новага часопіса "Наша гісторыя" Андрэем Дынько (галоўны рэдактар тыднёвіка "Наша Ніва", адзін з рэдактараў часопіса "Arche"). На сустрэчы будуць прэзентаваныя першыя нумары часопіса "Наша гісторыя", таксама сп. Дынько распавядзе пра тое, як у Беларусі можна стаць чытанымі беларускамоўнымі смі і пра многае іншае ў сферы сваёй дзейнасці. Майстар-клас для навучэнцаў і ўсіх ахвотных адбудзецца а 18-й у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

Набор на асноўныя курсы па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут.

 


← вярнуцца ў навіны