Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Народныя танцы ў Аздзяцічах ужо ў гэтую суботу: мужчынам з гармошкамі ўваход забаронены! (абноўлена)

2018.10.03 0

Гэтым разам народныя танцы ладзяць у в. Аздзяцічы (Барысаўскі раён) у суботу, 6 кастрычніка, з 11:30 да 17:30.

Арганізатары ЗАПРАШАЮЦЬ НА СУСТРЭЧУ шаноўных ПАНІ МУЗЫКАНТАК з гармонікамі, баянамі і акардэонамі! Шаноўныя ГАСПАДА МУЗЫКАНТЫ, далучайцеся, калі ласка, без гармошак - патаньчыць, нарэшце! альбо з іншымі інструментамі :)

10:15 - адпраўленне аўтобуса з барысаўскага а/в (кошт квітка на аўтобус 3.12 бел руб, у касе аўтавакзала).

ПРАГРАМА СУСТРЭЧЫ ў суботу 6 кастрычніка!

-10:15 - адпраўленне аўтобуса з барысаўскага а/в
/кошт квітка на аўтобус 3.12 бел руб, у касе аўтавакзала/

-11:30 ✌- прыезд удзельнікаў у Аздзяцічы, размяшчэнне ў клубе
-12:00 - экскурсія ў школьным музеі, агляд экспазіцыі традыцыйнага мастацтва
-12:40 - прагулка па вёсцы (ці вы ведалі, што у Аздзяцічах ёсць помнік народнаму гарманісту?)
-13:30 - пачатак сустрэчы ў клубе, прадстаўленне ўдзельнікаў
-14:00 - прагляд дакументальнай стужкі "Да свідання, мілы друг!" пра пошукі апошніх барысаўскіх музыкаў - ПРЭМ'ЕРА!
-14:30 - пачатак танцавальнай часткі
-17:30 - сканчэнне танцавальнай часткі
-18:30 - адпраўленне аўтобуса з Аздзяціч
-19:40 - прыбыццё аўтобуса на аўтавакзал у Барысаве

Удзел свабодны. Будзе перапынак на гарбату, можна захапіць з сабой нешта на агульны стол


← вярнуцца ў навіны