Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2018.09.24 3
Сёння, 24 верасня, нягледзячы на вельмі неспрыяльнае надвор'е пачаліся заняткі падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча (па-за асноўнымі прадметамі). Майстар-клас для навучэнцаў (і нават іх бацькоў!) правёў знакаміты беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў. Ён распавёў пра сваю творчасць, прачытаў урыўкі са сваіх кніг і правёў цікавую гістарычную віктарыну.
Наступны майстар-клас адбудзецца ў панядзелак, 1 кастрычніка, які правядзе рэдактар новага часопіса "Наша гісторыя" Андрэй Дынько. Пачатак а 18-й у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.
Набор на асноўныя курсы па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут.
Каментары
Госць 2018-09-24 22:50:43
A колькi людзей запiсалicя на курсы?
Госць 2018-09-24 23:21:02
Ужо некалькі дзясяткаў, хутка будуць фарміраваць групы.
Госць 2018-10-03 17:06:34
"Можна толькі парадавацца таму, што на курсы запісваецца ўсё больш людзей. Напачатку запісалася толькі 7 чалавек, а зараз ужо 15". https://www.racyja.com/hramadstva/aleg-trusau-geta-tolki-pachatak/