Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем на кінапрагляд фільма "Вечнае ззянне чыстага розуму"

2018.09.21 0

Запрашаем сёння, 21 верасня, у офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13) на прагляд фільма Мішэля Гондры ў беларускай агучцы "Вечнае ззянне чыстага розуму" (ЗША, 2004) з Джымам Керы і Кейт Уінслет у галоўных ролях. Фільм атрымаў Оскар за найлепшы сцэнар. Пачатак прагляду а 19-й, уваход вольны.

Наступны прагляд адбудзецца 28 верасня. Будзем глядзець стужку, якая ўжо стала кінакласікай, "Кава ды цыгарэты" Джыма Джармуша (ЗША, 2003). Стужкі агучаныя тэлеканалм Белсат.

Расклад:

21 верасня - "Вечнае ззянне чыстага розуму", ЗША, 2004 г.

28 верасня - "Кава ды цыгарэты", ЗША, 2003 г.


← вярнуцца ў навіны