Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча пачынаюць сваю працу ўжо сёння! (абноўлена)

2018.09.24 0

Першыя заняткі адбудуцца ў панядзелак, 24 верасня, на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны (вул. Румянцава, 13). А 18-ай адбудзецца майтар-клас з Уладзімерам Арловым
Пісьменнік распавядзе пра свой жыццёвы і творчы шлях і прэзентуе новыя выданні, сярод якіх "Айчына.Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі", кніга містычных аповесцяў "Танцы над горадам" ( увайшла ў кароткі спіс на сёлетнюю прэмію Гедройца за лепшую празаічную кнігу года) і кніга баладаў "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань".
Таксама на адкрыцці выступіць сын Ніла Гілевіча Сяргей Гілевіч. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.


← вярнуцца ў навіны