Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
2018.09.20 0
У аўторак, 18 верасня, старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім прыняла ўдзел у ўганараванні ўдзельнікаў паэтычнага конкурсу сярод школьнікаў "Шчасце жыць у мірнай краіне". Ніжэй змяшчаем тэкст яе выступу.
Паважаныя ўдзельнікі конкурсу! Шаноўныя госці і ўсе прысутныя!
Перш за ўсё я хачу падзякаваць арганізатарам гэтага конкурсу, Максіму Уладзіміравічу Місько, і ў яго асобе Беларскаму фонду міру, Міністэрству алукацыі, Міністэрству інфармацыі, Міністэрству культуры за выдатную ідэю і яе ўвасабленне. Творы, якія ўвайшлі ў кнігу, сведчаць пра высокую творчую здольнасць нашых дзяцей, пра высокі ўзровень патрыятычнага выхавання, якое вядзецца ў многіх сем'ях, а таксама ў нашых установах адукацыі. Пазнаёміўшыся з усімі творамі, хачу адзначыць, што для ўсіх вершаў характэрна спалучэнне пачуцця дюбові і разуменне значэння міру. I гэта самае важнае. Менавіта любоў як хрысціянская запаведзь і агульначалавечая патрэба. каштоўнасць — мір на зямлі — вызначаюць і надаюць сэнс нашаму жыццю. І таму прыемна алзначыць, што наша маладое пакаленне з дзяцінства выхоўваецца на разуменні і павазе да гэтых каштоўнасцей.
Я дзякую настаунікам і бацькам за тое, што яны спрыялі правядзенню конкурсу, падтрымлівалі і дапамагалі дзецям дасягнуць поспеху.
Дарагія ўдзелынікі конкурсу!
Я віншую вас з перамогай, жадаю вам добрага настрою, быць фізічна і духоўна моцнымі, ажыццявіць свае творчыя і жьшцёвыя мары.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім