Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

БХД, Ганна Канапацкая і Алена Анісім накіравалі ў парламент праект закона аб ахове бел-чырвона-белага сцяга

2018.09.18 0

На сайце БХД распавялі пра тое, што БХД, Ганна Канапацкая і Алена Анісім накіравалі ў парламент праект закона аб ахове бел-чырвона-белага сцяга.

У межах падрыхтоўкі да ўнясення на сесію Палаты прадстаўнікоў Беларуская хрысціянская дэмакратыя 18 верасня разам з дэпутатамі Ганнай Канапацкай і Аленай Анісім накіравалі Праект Закона "Аб выкарыстанні і ахове першага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь" і абгрунтаванне да яго ў Міністэрства юстыцыі і Міністэрства ўнутраных спраў.

Разам з праектам Закона у міністэрствы былі накіраваны подпісы грамадзян у яго падтрымку, паведаміла сустаршыня БХД Вольга Кавалькова.

Дадзены Закон рэгулюе прававыя асновы выкарыстання, папулярызацыі і аховы бел-чырвона-белага сцяга, які з'яўляўся першым дзяржаўным сцяга Рэспублікі Беларусь і які мае асаблівае гістарычнае і духоўна-маральнае значэнне для нашай краіны.

Менавіта па прапанове міністэрства юстыцыі (у асобе намесніка міністра В.В. Падгрушы) дэпутаты скасавалі артыкулы 168 і 169 Канстытуцыі, якія тычыліся падрабязнага апісання савецкага Дзяржаўнага сцяга і памінання пра Дзяржаўны гімн адпаведна. Артыкул 167, у якім давалася апісанне Дзяржаўнага сцяга часоў БССР, гучаў наступным чынам: "Сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн устанаўліваюцца законам". Па пытанні ўнясення гэтых зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю з 236 дэпутатаў, што прынялі ўдзел у галасаванні, "за" прагаласаваў 231 дэпутат, супраць — 1, устрымаліся 4 дэпутаты. 

Пасля ўнясенняў зменаў і дапаўненняў ў Канстытуцыю большасцю галасоў ад агульнай колькасці дэпутатаў быў прыняты Закон "Аб дзяржаўным сцягу", які ўтрымліваў падрабязнае апісанне бел-чырвона-белага палотнішча, 214 дэпутаты прагаласавалі "за" (пры неабходным кворуме ў 174 галасы), 2 - супраць і яшчэ 4 ўстрымаліся.

"Дзякуй усім за падтрымку і ўдзел у кампаніі "За бел-чырвона-белы сцяг". Мы будзем і далей праводзіць шэраг мерапрыемстваў у межах кампаніі, каб прыцягваць увагу і дзяржавы, і грамадства да гэтай тэмы. І я веру, што разам мы зможам дамагчыся шанавання нашага дзяржаўнага сімвала з боку дзяржавы і свабоднага яго выкарыстання", - заявіла Вольга Кавалькова.


← вярнуцца ў навіны