Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча ў Prime Hall (абноўлена)

2018.10.10 0

У чацвер, 25 кастрычніка, у клубе Prime Hall адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны памяці Аляксандра Кулінковіча — музыкі, паэта, заснавальніка і лідара культавага беларускага гурта "NeuroDubel".

4 жніўня 2018 г. 46-гадовы Аляксандр Кулінковіч нечакана і раптоўна сышоў з жыцця. Праз год гурту споўнілася б 30 гадоў; наступным летам Кулінковіч планаваў адзначыць юбілей канцэртам у PrimeHall, дзе "NeuroDubel" ні разу не выступаў сольна. Зараз музыкі адыграюць вялікую праграму без свайго лідара. Сам Кулінковіч ніколі не падкрэсліваў сваёй вядучай ролі ў гурце. "Нашы песні не маюць пэўнага аўтара, мы працуем разам", — казаў ён. Хоць, відавочна, замяніць яго на сцэне немагчыма.

З Аляксандрам Кулінковічам сышла эпоха. Рок-н-ролл мёртвы. Але мы яшчэ не — і вялікі, нават велізарны канцэрт усё ж адбудзецца. Гэта будзе канцэрт памяці, успамінаў, канцэрт-постскрыптум. Яго арганізуюць сябры і калегі музыкі. "Дзюбеля", як называў гурт сам Кулінковіч, адыграюць праграму з больш за трыццаці песень гурта. З гуртом праспяваюць сябры і калегі А.К. - Лявон Вольскі, Алег Хоменка, Юры Стыльскі, Ігар Варашкевич, Уладзімір Пугач, Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў, Аляксандр Саладуха, Алесь Мышкевич, Алесь Лютыч, Зоя Схончык, Ангус Тарнада, Lesley Knife, Дзяніс Тарасенка, "Веласіпедыстаў".

Грошы, атрыманыя ад канцэрта, пойдуць на ўсталяванне помніка Аляксандру Кулінковічу, выданне складанкі яго публіцыстыкі, а таксама альбома з фатаграфіямі групы.

Дата правядзення: 25 кастрычніка, 19.00 (зважаем — канцэрт пачнецца своечасова, праграма велізарная, і трэба ўсё паспець!)

Месца правядзення: Prime Hall (пр. Пераможцаў, 65)

Квіткі ў касах і на сайце Kvitki.by, у касе і на сайце Prime Hall.

Танцпляц: 30 – першыя 300, 35 – далей, 40 – у дзень канцэрта. Партэр, столікі – 35-45.

Інфалінія: +375336611432


← вярнуцца ў навіны