Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Выстава "Сусвет Язэпа Драздовіча" (абноўлена)

2018.12.04 0

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь да 30 снежня будзе працаваць выстава жывапісу, графікі і скульптуры "Сусвет Язэпа Драздовіча", прысвечаная 130-годдзю мастака. У гісторыі беларускай культуры асоба Язэпа Драздовіча (1888–1954) займае адмысловае месца. У 1910–1930-я гады ён знаходзіўся ў эпіцэнтры важных працэсаў нацыянальнага Адраджэння. Усё, што ён рабіў, было прасякнута водарам касмічнага, сусветнага размаху, што для беларускай культуры не характэрна. Менавіта адгэтуль паходзіць і фенаменальнасць творчасці Язэпа Драздовіча.

Паглядзець работы мастака таксама можна і на прысвечаным яму сайце drazdovich.by

Язэп Драздовіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі на Дзісеншчыне (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). Вучыўся ў Віленскай школе малявання ў Івана Трутнева (1906–1910). Пачатак творчай кар'еры быў звязаны з выдавецкай дзейнасцю – мастак выконваў ілюстрацыі і афармленне. Графічная спадчына Язэпа Драздовіча ўражвае і якасцю, і шматстайнасцю, і колькасцю. Яна злучана і з этнаграфічнымі паездкамі па Беларусі, і з гістарычным жанрам, і з касмічнымі замалёўкамі.


← вярнуцца ў навіны