Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Разбітае Сэрца Пацана выдае новы альбом "Карняплоды любві"

2018.09.14 0

РСП збірае сродкі на выпуск новага альбома, які паўстаў на глебе касмічнага кахання.

Да канца збору сродкаў застаецца 18 дзён, праект ужо падтрымала 150 спонсараў, далучайся!

Аўтары пішуць на старонцы так:

Цяпер працягваем зборы.

Мы даўно вырошчваем ідэю кліпа на песню "Нельзя па закону" і, кажется, магчымасць такая ў нас паявілась. Да кліпу нам трэба назбіраць 150%.

Гурт "Разбітае Сэрца Пацана" збірае грошы на звядзенне новага альбома "Карняплоды любві". Гэтая пласцінка пра свядомае каханне галоўнага героя з прыправай "фірмовага стылю" гурта. Ты не застанешся абураным пасля яго праслухоўвання, бо хуліганскі гумар да гэтага часу наш верны сябра.

Новы альбом будзе складацца з 10 песен. Некалькі з іх мы ўжо гралі на канцэртах, а трэк "Смузі-мафіны", які прапітаны сэксам і каханнем, быў прэзентаваны ў красавіку.

Прэзентацыя новага альбома адбудзецца 4 кастрычніка ў клубе "Бруге" (Партызанскі 6а.

Актуальная старонка прэзентацыi альбома 4 кастрычніка - "Карняплоды любві"


← вярнуцца ў навіны