Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Экспертнае апытанне Цэнтра новых ідэй: "Індэкс беларускай будучыні"

2018.09.14 0

Будучыня часта ўспрымаецца абстрактна, але насамрэч “заўтра” не складзена з фантазій, выпадковасцяў ці “чорных лебедзяў”, пішуць на сайце Цэнтра новых ідэй. Будучыня кшталтуецца канкрэтным пазлам доўга­тэрміновых трэндаў

Як будзе выглядаць Беларусь праз пяць гадоў? У якім стане будзе наша эканоміка? Ці палепшыцца дэмаграфічнае становішча? Ці стане Беларусь больш адукаванай ды інавацыйнай? Наколькі ўзмоцніцца ці аслабне нашая ідэнтычнасць? Індэкс беларускай будучыні створаны акурат дзеля таго, каб адказаць на падобныя пытанні.

Мы выдзелілі 20 індыкатараў, якія ўплываюць на беларускую будучыню, і, як вынікае з апытання 26 экспертаў, у большасці з гэтых паказнікаў Беларусь дэградуе альбо знаходзіцца ў стане стагнацыі.

Адмыслоўцы, якія прадстаўляюць 20 арганізацый (аналітычныя цэнтры, акадэмічныя структуры і арганізацыі грамадзянскай супольнасці) ацэньвалі паводле шкалы ад 0 % да 100 % імавернасць розных сцэнароў развіцця Беларусі, сукупнасць якіх і з’яўляецца колькасным паказнікам Індэкса беларускай будучыні. Напрыклад, вынік 1,1 азначае, што паказнік вырасце на 10 % у параўнанні з мінулай пяцігодкай. Адзіным выключэннем, калі мы не вылічвалі індэкс, з’яўляецца рост ВУП, паколькі за мінулую пяцігодку гэты паказнік быў адмоўны (-0,24%).

Звярніце ўвагу, што ў большасці выпадкаў мы ставілі пытанне не пра тое, што будзе праз пяць гадоў, але пра сярэдні паказнік цягам наступных пяці гадоў.

Калі колькасныя паказнікі паходзяць з экспертнага апытання, то інтэрпрэтацыі (развіццё, стагнацыя ці пагаршэнне) – на сумленні аўтараў індэкса (Рыгор Астапеня і Андрэй Казакевіч).

Працяг на сайце Цэнтра новых ідэй


← вярнуцца ў навіны