Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Увага! Застаецца ўсяго некалькі гадзін! Завяршаецца збор сродкаў на друк выдатнай азбукі "Свет літар пані Понюшкі" (абноўлена)

2018.10.02 0

Да 2 кастрычніка працягваецца збор сродкаў на выданне дзіцячай азбукі з 33 яркімі маляванымі гісторыямі для кожнай літары беларускага алфавіта "Свет літар пані Понюшкі".

Сабрана ўжо 3139, 1 асобнік кнігі можна замовіць за 14 рублёў, але ёсць і іншыя лоты, праект ужо падтрымала 155 чалавек, спяшайцеся падтрымаць і Вы!

 

Пра што?

"А вы ведалі, што часам літары ажываюць і нават могуць прыйсці да нас у госці? Аднойчы так і здарылася! Літары, усе пераблытаныя, падбеглі да мяне і папрасілі іх намаляваць. Тады я суняла іх і па чарзе намалявала для кожнай сваю гісторыю. Так атрымалася гэтая кніга. Не проста азбука, а цэлы сусвет – дзіўны і вясёлы, каляровы і жывы. А апынуцца ў ім вельмі лёгка – трэба толькі раскрыць гэтую кнігу."

Што ўнутры?

Кожны малюнак аб'ядноўвае прадметы і персанажы, якія пачынаюцца на пэўную літару. Гэтая "галоўная" літара можа размяшчацца ў пачатку ці ў сярэдзіне словаў. Да малюнкаў далучаныя тэксты, дзе "галоўная" літара і словы, якія складаюць сюжэт, вылучаныя колерам. У некаторых словах націск абазначаны падкрэсліваннем.

На малюнках вы пазнаёміцеся з вясёлымі персанажамі, амаль кожны з каторых мае сваё імя.

 

У пачатку кнігі – увесь беларускі алфавіт. Разам з дзіцём можна вывучаць літары па парадку, шукаць улюбёныя персанажы і карыстацца алфавітам як зместам кнігі.

Як будзе выглядаць?

  • цвёрдая вокладка
  • фармат 22х16 см
  • каля 40 старонак
  • каляровыя ілюстрацыі
  • шчыльная крэйдаваная папера

Хто стварыў?

Кнігу прыдумала і намалявала пані Понюшка, яна ж Ганна Шчуко - архітэктар паводле адукацыі, а ў жыцці мастак, этнограф-аматар, майстра народных рамёстваў, мама.
Асабістыя старонкі: vk.com/ponushka_anki, facebook.com/ponushka.anki

Для каго?

Кніга парадуе дзяцей дашкольнага ўзросту (0-6 гадоў) і прыдасца ўсім, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову. Гэта цудоўны падарунак любому маленькаму чытачу незалежна ад мовы гадавання.

Падтрымаць праект можна

тут

.


← вярнуцца ў навіны