Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Уручэнне прэміі Наталлі Арсенневай

2018.09.13 0

У чацвер, 20 верасня, а 19:00 ў кафэ “Грай” (вул. Iнтэрнацыянальная, 33) адбудзецца абвяшчэнне лаўрэат_а/_кі паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018.

На перамогу прэтэндуюць:
 
Алесь Разанаў. Перавыбранае. Выдавецтва Змітра Коласа, Мінск.
Антон Францішак Брыль. Цмачанка. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Валянціна Аксак. Завінены рай. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Вольга Гапеева. Граматыка снегу. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Ігар Кулікоў. Валадар загадак. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.
Іна Снарская. Вогнепаклонніца. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Міхаіл Рубін. Пераклад з Іншага. “Издательские решения” па ліцэнзіі Ridero.
Усевалад Сцебурака. Сны дарог. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.
 
У склад журы прэміі Арсенневай 2018 увайшлі: 
 
Андрэй Хадановіч, паэт і перакладчык; 
Вольга Іпатава, літаратуразнаўца і пісьменніца; 
Дзмітрый Строцаў, паэт і выдавец;
Марыя Мартысевіч, паэтка і перакладчыца;
Наста Кудасава, паэтка.
 
Сябры журы не маюць права галасаваць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі.
 
Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай ушаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове, выдадзенай у папярэднім Прэміі годзе. Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.
 
Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 г. і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Першым лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі “Толькі вершы”.

← вярнуцца ў навіны