Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адбылася лекцыя "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым (фота)

2018.09.08 1

У чацвер, 6 верасня, адбылася лекцыя і прагляд дакументальных гістарычных стужак з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкі рэктара "Універсітэта імя Ніла Гілевіча", Ганаровым старшынём ТБМ на тэму "Помнікі архітэктуры старажытнага Наваградка". На лекцыі быў паказаны белсатаўскі фільм сп. Краўцэвіча "Старажытны Наваградак. Горад славян і балтаў".

Наступная лекцыя адбудзецца ў панядзелак, 10 верасня, на тэму "Помнікі архітэктуры Наваградчыны (замак у Любчы, касцёл ва Уселюбе і інш.)"

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

Каментары

Госць 2018-09-10 12:01:53

Я не ў плане крытыкі, але проста забаўна: спіс дасягненняў і рэгалій спадара Алега Трусава склаў амаль палову гэтага паведамлення :)


← вярнуцца ў навіны