Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Пабачыў свет глянцавы нумар ARCHE, прысвечаны БНР!

2018.09.07 0

Выйшаў з друку глянцавы выпуск ARCHE № 2 (157) — 2018. Гісторыя БНР у карцінках.

Нумар прымеркаваны да 100-гадовага юбілею абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Ён выдадзены цалком ў колеры. Фактычна гэта ўнікальны тэматычны фотаальбом. У ім друкуюцца сотні аўтэнтычных фотарэпрадукцыяў, якія ілюструюць розныя аспекты дзейнасці БНР: партрэты яе лідараў, рознага кшталту дакументы (устаўныя граматы, пашпарты, адозвы, абвесткі). Даюцца факсіміле пячатак, марак, паштовак ды іншай аўтэнтычнай атрыбутыкі.

Выданне дазваляе чытачу паглыбіцца ў свет БНР і Акта 25 сакавіка 1918 года. У ім раскрываюцца тэмы, якія застаюцца надзвычай актуальнымі ў Беларусі ды праз сто гадоў. Шмат якія ілюстрацыі друкуюцца ўпершыню.


← вярнуцца ў навіны