Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Працягваецца збор сродкаў на друк кнігі пра Зінаіду Бандарэнка (абноўлена)

2018.09.25 0

Прапануем падтрымаць цудоўную кнігу. Чаму цудоўную? Таму што яна пра цудоўнаю таленавітую жанчыну - Зінаіду Бандарэнка. Народная артыстка Беларусі заўсёды адстойвала незалежнасць краіны, сваю родную мову і культуру. Толькі за апошні год яна выступіла на канцэрце # БНР100 і запісала беларускамоўную аўдыёверсію кнігі Алексіевіч "Час сэканд хэнд". Гэтая кніга раскажа пра яе жыццё і погляды. А яшчэ стане падарункам да 80-годдзя!

У кнізе каля трыццаці гадзін гутарак, якія трансфармаваліся ў 250 старонак тэксту. А таксама больш за 300 унікальных фатаздымкаў, апавяданні пра нікому невядомыя старонкі жыцця, любоўныя інтрыгі, выклікі ў КДБ, сустрэчы з Машэравым, Кісялёвым, Брэжневым, Гарбачовым, Лукашэнкам і іншымі вядомымі віпамі.

Усяго плануецца сабраць 10999 BYN, ужо сабрана 57% ад запланаванай сумы (6370 BYN), а застаецца 26 дзён да канца збору, усё залежыць ад кожнага з нас. Далучайцеся!

 


← вярнуцца ў навіны