Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Конкурс "Заспявай-5" працягвае прыём заявак (абноўлена)

2018.10.10 0

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца выканаўцы ад 16 да 30 год. У выпадку музычных гуртоў гэтае правіла таксама мусіць выконвацца – узрост удзельнікаў не мусіць перавышаць азначаны цэнз. Досвед і музычная адукацыя ролі не граюць. Тэрмін падачы — да 21 кастрычніка ўключна.

Што трэба зрабіць

Песню з верша. Паказваем на прыкладзе. Мы прапанавалі тром вядомым выканаўцам зрабіць з аднаго і таго ж верша песню ў сваім стылі за 3 гадзіны. Вось што з гэтага атрымалася.

Для роліка абраны верш "Музыка" беларускага паэта Анатоля Сербантовіча (1941—1970).

 Дзе ўзяць вершы

Сёлета ўдзельнікам конкурса прапануецца напісаць музыку да аднаго з вершаў лаўрэатаў і пераможцаў літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча ў намінацыі "Паэзія". Выбар багаты — 25 паэтычных зборнікаў.

ВЫБРАЦЬ АЎТАРА І ВЕРШ

«Кнігі, адзначаныя на прэміі „Дэбют“ — гэта паэзія нашых дзён, напісаная тут і цяпер, акурат яна можа быць асабліва сугучнай з музыкай нашых дзён. Таму мы і прапануем маладым творцам звяртацца да яе», — заяўляюць арганізатары конкурса.

Увага! Фіналісты прэміі "Дэбют", якія з'яўляюцца яшчэ і музыкамі, не могуць пакласці на музыку ўласны верш, але могуць удзельнічаць у конкурсе, калі звернуцца да творчасці іншых паэтаў.

Як будуць абраныя найлепшыя

Дасланыя кампазіцыі разгледзіць журы з шасці асобаў, у якое ўвойдуць сябры аргкамітэта конкурса і запрошаныя эксперты-музыкі. У выніку галасавання журы будуць адабраныя паўфіналісты, якія атрымаюць магчымасць удзельнічаць у адукацыйнай сесіі. Крытэрыі выбару найлепшых: адметны вакал, арыгінальная музычная падача, гарманічнае спалучэнне музыкі і слова.

Пасля адукацыйнай сесіі пройдзе жывое праслухоўванне, па выніку якога будуць абраныя тры фіналісты конкурса, якія атрымаюць магчымасць запісаць песню ў студыі і выступіць ужывую пры падтрымцы вядомых выканаўцаў.

Пасля канцэртаў будзе названы пераможца прэміі, які атрымае грашовы прыз памерам 1500 беларускіх рублёў.

ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ НА КОНКУРС


← вярнуцца ў навіны