Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На ulej.by працягваецца збор сродкаў на стварэнне новага часопіса беларускае прозы "Мінкульт" (абноўлена)

2018.10.03 0

На старонцы праекта Сяргей Календа заклікае падтрымаць новы часопіс "Мінкульт" і прапануе за падтрымку розныя падзякі (першы нумар часопіса з аўтографамі аўтараў ці без аўтографаў, нават паклон). На друк неабходна сабраць 2250 BYN, праект падтрымала ўжо 88 чалавек на суму 1255 BYN, а да канца збору застаецца 29 дзён. Забраць сродкі на справу аўтар зможа толькі тады, калі будзе сабраная ўся сума, таму прапануем далучацца да падтрымкі!

Аўтар праекта Сяргей Календа піша наступнае:

Мін. культ-уры-ра-ру…

Цытаваць, уяўляць, і проста фантазаваць нікому ніколі не забаранялася, таму і вокладка першага нумару адразу прымушае пільна прыгледзецца, назва часопісу выклікае падвойнае пачуцьцё, быццам цябе спужалі падчас злачынства…

Рады прадставіць вам неверагодную магчымасьць паўдзельнічаць у стварэньні новага часопісу беларускае прозы “Мінкульт”!

Існуючыя праблемы

У сучасным культурным асяродзьдзі не хапае разнастайнай мастацкай прозы, дыскусій вакол літаратурнага працэсу, і таму нам усім вельмі неабходны новы, малады і амбітны праект, такі як “Мінкульт”.

Чаму "Мінкульт"?

Для кожнага такое простае і звыклае слова “мінкульт” загучала так па-рознаму…

Хтосьці ўбачыў тут тролінг бюракратыі, хтосьці сьціпла вырашыў, што гэты часопіс будзе банальна зьнішчаць высокую культуру, а каму падалося гэта ўсё нават абмежаваньнем беларускай прозы сталіцай: “Мінская культура”.

Няхай будзе як мага болей цытацый, прачытаньняў, дыскусій і проста добрай прозы, якую варта было б разьмясьціць на старонках новага часопісу.

Зьмест i тэматыка

Зьмест і тэматыка "Мінкульта" - вольныя, пакуль што зь першым нумарам мы думаем толькі пра якасьць тэкстаў, але пазьней, з новымі выданьнямі, пачне зьяўляцца тэма, і гэта будзе цікава для ўсіх нас.

Наш фармат, прабачце – "Фармат!", абсалютна нефарматны, мы адкрытыя для ўсяго на сьвеце, для свабоды творчасьці і волі думкі, мастацкай непаўторнасьці ды яркасьці, для нас кожны тэкст – гэта спачатку акт мастацтва, а ўжо потым – фармальнасьці кшталту правапісу ды іншага, бо ўзровень мастацкасьці не існуе ў прыродзе. Немагчыма знайсьці правілы, формулу альбо пралічыць штосьці, што стварае чалавек, бо заўжды кожны тэкст, карціна, перформанс, будзе вынікам сумы "ПІ" у квадраце, са сваім доўгім хвастом пагрэшнасьці... Бо ідэалу не існуе, а толькі межы, якія ствараюць самі людзі, асабліва тыя, хто сьвята верыць у сваю праўду мастацтва, якая можа быць усяго толькі прывідам, які падпарадкоўваў тых самых бязмозглых выконваць загад, працу: "Я рабіў сваю работу, свой арбайтэн"...

Характэрыстыкi

Мінкульт абавязкова будзе вялікі, памерам А4, - 200 старонак чыстай прозы, задавальненьня, інтэлектуальнай оргіі і простага каханьня для душы.
Першы нумар абяцае ўсё, і нават яшчэ больш яскравы працяг!

Гісторыя стварэньня

Усе памятаюць неверагодную "Макулатуру", і казаць, што гэта працяг таго самага часопіса беларускае прозы і мастацтва, немагчыма, але варта адзначыць, што і “Мінкульт” вырас не на пустым месцы, бо трэба было набрацца вопыту, навучыцца ствараць і ўладкоўваць пад адной вокладкай досыць розныя і спрэчныя тэксты ад аўтараў, якія часам адзін аднаго ня любяць і прамаўляюць гэта альбо ўголас, альбо ўпотай, дзе-небудзь на рагу кнігарні й пункту прыёму шклатары. І ў нас гэта атрымалася: каманда "Мінкульта" прафэсійна і аб'ектыўна выйшла на той узровень стварэньня часопісу, калі ніводнага слова не выкінеш, ня тое што аўтара.

Вокладка нумара.

ПЕРШЫ "Мінкульт" сабраў у адным месцы вяршкі беларускай літаратуры:

Акудовіч

Арлоў

Балахонаў

Бахарэвіч

Брава

Вішнёў

Глобус

Календа

Каляда

Касцюкевіч

Марціновіч

Пістончык

Рублеўская

Сін

Шчур

Каманда праекта

Сувязь

ЛЮБЫЯ ПЫТАНЬНІ МОЖНА ЗАДАЦЬ У ВАЙБЕР: +375296150385

АЛЬБО ЛІСТОМ НА МЭЙЛ: mimikriabel@gmail.com


← вярнуцца ў навіны