Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

У абарону беларускай мовы на этыкетках сабралі тысячу подпісаў

2018.08.31 0

На сайце Свабоды распавялі пра петыцыю, створаную для таго, каб "спыніць дыскрымінацыю паводле моўнай прыкметы ў сферы гандлю і паслугаў" — каб інфармацыя даводзілася да спажыўца абавязковым чынам на расейскай і беларускай мовах.

Падаем матэрыял з захаваным правапісам.

Зварот на сайце Petitions.by супраць забароны пісаць на этыкетках тавараў толькі па-беларуску (хоць толькі па-расейску -- можна) набраў больш за 1000 подпісаў.

У Беларусі ёсьць Канстытуцыя і закон «Аб абароне правоў спажыўцоў», якія гарантуюць роўнасьць беларускай і расейскай моваў.

 

Але ёсьць і нацыянальны стандарт Беларусі СТБ 1100-2016: «інфармацыя для спажыўца ў выглядзе тэксту наносіцца на расейскай або расейскай і беларускай мовах» (г. зн. расейскую адкідаць нельга, беларускую можна), а таксама тэхнічны рэглямэнт Мытнага саюзу ТР ТС 005/2011 «Аб бясьпецы ўпакоўкі», які патрабуе абавязковай інфармацыі на расейскай мове і дзяржаўных мовах краіны «пры наяўнасьці адпаведных патрабаваньняў».

Зьмены ў беларускія правілы, каб тыя патрабавалі і беларускай мовы на этыкетках, у свой час падтрымаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Андрэйчанка: маўляў, «як грамадзянін Рэспублікі Беларусь і дэпутат цалкам падтрымліваю ініцыятывы па пашырэньні сфэры ўжываньня беларускай мовы».

 

Аўтары пэтыцыі адзначаюць, што ў такой рэдакцыі закону, якая патрабавала б беларускае мовы як абавязковай, вытворцы ня толькі зь Беларусі, але і зь іншых дзяржаваў Мытнага саюзу, што рэалізуюць прадукцыю на тэрыторыі Беларусі, будуць абавязаныя пазначаць прадукцыю па-беларуску і па-расейску, рэалізуючы тым самым норму арт. 17 Канстытуцыі Беларусі.

Некаторыя вытворцы наракаюць, што пісаць дадаткова па-беларуску будзе дорага, але ў пэтыцыі цытуюць словы генэральнага дырэктара «Лідзкага піва» Аўдруса Мікшыса: на ягоным прадпрыемстве «аддрукаваная этыкетка захоўваецца на складзе максымум некалькі месяцаў, затым мы друкуем новую», таму «дадаць беларускую мову не складана, гэта тым больш нічога не каштуе ў параўнаньні з павагай да роднай мовы».

svaboda.org


← вярнуцца ў навіны